Алесь Бяляцкі выступіць ў Воршы



23 лістапада у 18.00 ў Воршы адбудзецца выступ праваабаронцы і былога палітвязня Алеся Бяляцкага і адкрыццё выставы „Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” па адрасе: вуліца Камсамольская 16, кв.4, уваход вольны. 

Выстава „Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” – была ўжо паказана ў Гомелі, Бабруйску, Маладзечне, Магілёве. Пасля Воршы выстава паедзе ў Гародню. 

Выстава падрыхтаваная Цэнтрам даследвання Грамадзянскай супольнасці Беларусі. 

Беларускае Радыё Рацыя