Алесь Чахольскі: Справа супраць мяне сфальшавана



Адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі аштрафаваны на 3 базавыя велічыні. Пастанову агучыў намеснік начальніка Менскай абласной дзяржаўтаінспекцыі Віктар Ратчанкоў. Пакараны  Чахольскі за тое, што знаходзіўся на праезнай частцы дарогі, якая вядзе ў рэстаран „Поедем поедим” каля мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Аднак сам ён настойвае, што гэта адміністрацыйная справа сфальшавана:

– Яшчэ сямнаццатага чэрвеня на мяне быў складзены пратакол, быццам я  перашкаджаў руху транспарта. Гэта было складзена на падставе заявы кіроўцы Акуліча Віталя Аляксандравіча. Гэту пастанову разглядалі два тыдні. Чаму два тыдні? Я прывёў з сабой сведку і прынёс фотаздымак, што ў гэты момант я там не знаходзіўся.

Па словах Алеся Чахольскага, у час, які напісаны ў пратаколе, ён знаходзіўся на аўтазапраўцы. Таму Чахольскі яшчэ 20 чэрвеня звярнуўся ў абласную пракуратуру і прасіў тэрмінова зняць паказанні  з відэакамер на гэтай АЗС і на ўездзе ў рэстаран „Поедем поедим”, якія б пацвердзілі яго адсутнасць каля варот рэстарана, бо гэтыя доказы могуць знішчыць. У выніку так і атрымалася, – відэазапісы ўжо быццам бы сцерлі. Такім чынам, кажа Алесь Чахольскі, у ДАІ вынеслі адміністрацыйнае пакаранне, грунтуючыся толькі на неправільным запісе ў пратаколе.  Таму ў бліжэйшы час ён абскадзіць гэтую пастанову.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org