Алесь Дзянісаў: Ідзе пра продаж краіны



Музыка, лідар гурта „Dzieciuki” Алесь Дзянісаў прыняў удзел у кампаніі „Свежы вецер”.

Музыка мяркуе, што 8-га снежня 2019 года можа адбыцца продаж Беларусі:

– Мне не падабаецца тое, што 8-га снежня будзе невядома што падпісана. Дагэтуль штосьці нам кідаюць, нейкія косткі, нейкія аб’едкі, што ўсё будзе добра, усё будзе падпісана, незалежнасць мы не згубім. Але прабачце, калі вы цягнеце ўжо некалькі тыдняў і месяцаў, то не распавядайце нам. Выкладзіце калі ласка ўсё, што вы хочаце падпісаць. Гэта павінна быць, бо размова ідзе не пра продаж ААТ „Азот”. У нейкім сэнсе ідзе пра продаж краіны, таму калі прадаеце краіну, то хочацца сказаць, можа запытаемся ў народа.

Прадстаўнікі кампаніі „Свежы вецер”, у якую ўваходзяць вядомыя беларускія грамадскія дзеячы, палітыкі і журналісты, лічаць, што інтэграцыю з Расеяй, магчымую пасля падпісання „дарожных мапаў” 8-га снежня 2019 года, можна называць аншлюсам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня