Алесь Дзянісаў: Прычыны надуманыя, а пераслед жорсткі і непрапарцыйны
Прычыны надуманыя, а пераслед жорсткі і непрапарцыйны. Так пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі кажа журналіст і музыка з Гародні Алесь Дзянісаў. У Беларусі на сёння праваабаронцы палітвязнямі прызналі 637 чалавек. Сам Алесь Дзянісаў таксама мог патрапіць за краты, але своечасова выехаў за мяжу.
„Згубіў працу. Зараз незалежным журналістам працаваць немагчыма. Плюс да ўсяго праходжу я, як мне стала вядома, ужо па трох справах. Крымінальная справа на нас яшчэ не заведзеная, але фактычна мы ў статусе падазраваных. Так званае „фінансаванне масавых пратэстаў”. Хаця незразумела, чым мы можам фінансаваць – грошай няма”.
Алесь Дзянісаў – гарадзенскі музыка, фронтмэн “Дзецюкоў”, сузаснавальнік гуртоў “КальЯн” і “Людзі на балоце”. Таксама як журналіст-фрылансер супрацаваў з тэлеканалам «Белсат». Яго гісторыя прагучыць у праекце «Месца для прэсы» сёння а 21.30 паводле беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя