Алесь Госцеў: Моладзь мае зацiкаўленасць астраномiяй



Гарадзенскі краязнаўца, выкладчык астраноміі, кіраўнік музея ў ліцэі №1, а таксама сённяшні госць Беларускага Радыё Рацыя Алесь Госцеў лічыць, што сучасная моладзь зацікаўленая ў вывучэнні астраноміі:

– Больш  за 15 гадоў выкладаў астраномію ў ліцэі і магу сказаць, што цікавасць, безумоўна, ёсць. Але цікавасць розная, на розных узроўнях. Ёсць вучні, якія вельмі трапна ставяцца да гэтага пытання, да зорнага неба і іншых момантаў, звязаных з сусветам. Але такіх адзінкі. Звычайна яны прымаюць удзел у алімпіядах. Потым ужо рухаюцца далей па жыцці. Але ў большасці ўсё ж такі сярэдняя цікавасць.

Алесь Госцеў з’яўляецца адным з аўтараў першай кнігі па гісторыі Гародні, напісанай па-беларуску яшчэ ў 1993-м годзе, пад назвай “Кронан” і адным з самых вядомых у горадзе краязнаўцаў і настаўнікаў. 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня