Алесь Краўцэвіч: Беларусь пра Мікалая Радзівіла памятае
500 гадоў споўнілася ад народзінаў аднаго з найвыбітнейшых дзяржаўных дзеячоў Беларусі – Мікалая Радзівіла Чорнага.
Ён быў не толькі правадніком палітычная незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага ад суседзяў, але і рэлігійнай незалежнасці.
Ці памятае Беларусь сённяшняя пра Мікалая Радзівіла?
Кажа гісторык Алесь Краўцэвіч:
– Гэта быў чалавек адукаваны, чалавек перадавы, патрыёт уласнага краю. І я скажу, што быў прыемна здзіўлены, што ў бліжэйшыя дні ў Гародні налічыў тры біг-борды з партрэтам Радзівіла Чорнага. Праўда, партрэт няякасны, але годы жыцця – дарагія даты. У трох ключавых месцах горада. Мне было вельмі прыемна, што ў трох ключавых месцах горада ёсць людзі, ёсць чыноўнікі, якія гэта дазволілі. Беларусь пра Мікалая Радзівіла памятае.
Паводле Алеся Краўцэвіча Мікалай Радзівіл Чорны дае прыклад сучаснай уладзе ў Беларусі, што такое “муж стану”. Князь Радзівіл клапаціўся перадусім пра сваю краіну, а не пра пасады.
Беларускае Радыё Рацыя
