Алесь Краўцэвіч распавёў гарадзенцам пра паганства
Прафесар Алесь Краўцэвіч распавёў у Гародні пра гісторыю паганства на беларускіх землях.
Сустрэча адбылася ў творчай прасторы “Цудоўня”, якая ледзь змясціла ўсіх прысутных. Чым адметнае было ў старажытнасці паганства на Гарадзеншчыне – распавядае прафесар Алесь Краўцэвіч:
– Адметнасць нашага горада і паганства ў нашым горадзе ў тым, што яго заснавалі паганцы, язычнікі. Гэта самая галоўная адметнасць. І тут паганства з хрысціянствам не ваявала – не было вайны ці збройных сутычак. Прынамсі мы пра іх не ведаем. А хрысціянства ў форме праваслаўя прыйшло сюды эвалюцыйна, праз місіянерства.
Прафесар, апроч пытанняў паганства ў старажытнасці, закрануў тэму праяваў паганства і ў сучасным свеце – у выглядзе розных забабонаў і святаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня