Алесь Краўцэвіч: Трэба размаўляць і знаходзіць паразуменне
У Варшаве гісторыкі з Польшчы і Беларусі дыскутавалі пра пачатак ІІ Сусветнай вайны і яе значэнне для абедзвюх нацый. 17 верасня 1939 года ў Беларусі – гэта дзень яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. У Польшчы – гэта дзень агрэсіі з боку СССР.
Пры такім розным стаўленні да гістарычных падзеяў можна размаўляць і знаходзіць паразуменне, кажа Алесь Краўцэвіч – прафесар Варшаўскага ўнівэрсітэта.
– Мы бліжэйшыя суседзі з Польшчай. І мы павінны імкнуцца да нейкай агульнай нарацыі. Мы павінны дамаўляцца пра нейкія рэчы – называецца канвенцыя гісторыкаў. Так, гэта было ўз’яднанне Беларусі. Але адначасова праз акт агрэсіі супраць незалежнай дзяржавы.
Пятая міжнародная навуковая канфэрэнцыя „Падзелены/аб’яднаны край: Беларусь і Польшча ў Верасні 1939” арганізаваная Студыюмам Усходняй Еўропы Варшаўскага ўнівэрсітэта.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава