Алесь Макаеў: Прадпрымальнікаў мэтанакіравана запалохваюць
Беларускія ўлады аказваюць моцны ціск на патэнцыйных удзельнікаў устаноўчага сходу грамадскага аб’яднання прадпрымальнкаў „Салідарнасць”, правядзенне якога запланавана ў Менску, – распавёў сябра аргкамітэту па стварэнню гэтай арганізацыі Алесь Макаеў. Таму нават 50 неабходных чалавек сабраць няпроста.
– На першых этапах мы пабачылі, калі былі і мітынгі, калі людзі ездзілі і размаўлялі, – паўсюль ёсць “наружка”, паўсюль людзі адпаведных органаў. Падключаецца і адміністрацыя рынкаў, падключаецца ахова рынкаў. Прадпрымальнікаў элементарна запалохваюць, каб не ўдзельнічалі ў законным, прадугледжаным заканадаўствам, мерапрыемстве ў абарону сваіх правоў. Гэта крымінальнае злачынства.
„Таму гэтыя пагрозы мы будзем фіксіраваць і агалошваць, будзем паказваць гэтыя нязграбныя дзеянні ўлады беларускаму і міжнароднаму грамадству. А аб’яднанню прадпрымальнікаў – быць, таму што гэта патрэба часу. Сітуацыя ў краіне наспела і патрабуе стварэння такой арганізацыі” – падкрэсліў Алесь Макаеў.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя