Алесь Макаеў: Сустрэнемся на Кастрычніцкай плошчы
„Сустрэнемся на Кастрычніцкай плошчы а 12-ай гадзіне”, – кажа Алесь Макаеў.
Сёння на 11 гадзінаў прадпрымальніка Макаева выклікаюць у гаспадарчы суд Менску паводле штрафу, але прадпрымальнік сказаў, што ў суд не пойдзе, паколькі намераны сканцэнтравацца на акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
„Ведаю, што мяне падтрымалі таксама палітыкі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька ды іншыя, прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў маюць намер прыехаць. Мы хочам, каб з намі лічыліся, каб да нас прыслухаліся па-сапраўднаму”, – сказаў Макаеў.
