Алесь Макаеў выйшаў на волю
Пятнаццаць сутак арышту за ўзняты 27 ліпеня бел-чырвона-белы сцяг у час малітвы за Беларусь адсядзеў на Акрэсціна Алесь Макаеў. Паводле пратаколаў, складзеных міліцыянтамі, яго пакаралі за лаянку і супраціў міліцыянтам. Гэта ўжо традыцыя, што актывістаў апазіцыі караюць галоўным чынам па хуліганскіх артыкулах, бо кожны разумее, што падчас малітвы ніхто не лаецца, – кажа Алесь Макаеў.
– Гэта іх звычайны спосаб „пасадкі” актывістаў, хто штосьці робіць у нашай краіне, такія артыкулы выкарыстоўваюць. Каб імідж адпаведны зрабіць, маўляў, апазіцыянеры такія дрэнныя, грамадскія актывісты дрэнныя, лаюцца матам, п’юць гарэлку, яшчэ штосьці.
Алесь Макаеў абскардзіў прысуд паводле якога быў пакараны 15-цю суткамі арышту.
27 ліпеня, падчас малітвы ля скульптуры архангела Міхала, грамадскія актывісты наладзілі малітву за Беларусь і за палітвязняў. Алесь Макаеў ўзняў падчас маліты бел-чырвона-белы сцяг.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя