Алесь Масюк часова на волі
У Слоніме 11 жніўня адбыўся першы дзень суда над сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесям Масюком, якога затрымалі ў першай палове дня 10 жніўня.
Алесь Масюк на судзе адмовіўся ад прапанавага яму адваката, і суддзя даў некалькі дзён для пошуку свайго адваката для абароны ў судзе. Таму Алеся Масюка часова адпусцілі на волю.
Дарэчы, вечарам пасля выбараў, у Слоніме былі затрыманы яшчэ 16 чалавек, якіх асудзілі ад 7 сутак і больш.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім