Алесь Мазанік: Актыўная частка грамадства засяродзілася на культурніцкіх імпрэзах



Ужо меней чым праз паўгода ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары Пра магчымую дату іх правядзення 11-га кастрычніка сёння паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Вядома, што раней ЦВК праз СМІ заахвочваў больш актыўна ўключацца ў перадвыбарчы працэс палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі.  Ці заўважна рэакцыя грамадства? Каментуе грамадскі дзеяч Алесь Мазанік:

– Пад выбары заўсёды актывізуецца грамадства, але варта адзначыць, што ў нас ужо было шмат такіх кампаніяў, і кожны раз яны прывозяць да аднаго, што кожны раз мы выбралі, хаця і не выбіралі. 

“Зараз актыўная частка грамадства пераважна засяродзілася на культурніцкіх мерапрыемствах, палітычныя ж працэсы калі каго і цікавяць, то выключна ў кантэксце падзеяў ва Украіне. Я не кажу, што салідарнасць з Украінай не патрэбная, але калі ты патрыёт, то Беларусь павінна быць у першую чаргу. Аднак працэнт зменаў на гэтых выбарах бачу як адзін да дзесяці”, – зазначыў Алесь Мазанік.

Беларускае Радыё Рацыя