Алесь Мех: Знішчаецца наша гістарычная памяць



Грамадскаму актывісту Алесю Меху з Кобрыня не ўдалося аспрэчыць у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь сваё права на ўскладанне кветак да помнікаў нацыянальным героям Беларусі. Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч не бачыць падстаў для адмены рашэння суда Кобрыньскага раёна.

Mehh-833x400

Менавіта гэты суд пакараў актывіста Меха штрафам у памеры паўтара мільёна рублёў за ўскладанне кветак ля помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы, кажа Алесь Мех:

– Рашэнне намесніка старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь яшчэ раз сведчыць, што гэтая ўлада не проста антынародная. Яна антыбеларуская. Раней былі знішчаны Герб, Сцяг – сімвалы нашай краіны. Потым знішчана была наша культура, наша мова. А зараз знішчаецца і гістарычная памяць пра нашых нацыянальных герояў.

Алесь Мех не пагадзіўся з  рашэннем Вярхоўнага суда і мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Беларускае Радыё Рацыя