Алесь Пушкін аштрафаваны за „урок гісторыі”
Суд Крупскага раёна разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна па арт. 23.34 КаАП за акцыю, якая адбылася 1 верасня.
Суддзя Наталля Вусік палічыла віну мастака даказанай і аштрафавала яго на пяць базавых велічынь.
1 лістапада суд г. Слуцка разгледзіць другі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 21.14 КаАП „Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, складзены ў дачыненні да Алеся Пушкіна.
Нагадаем, 1 верасня Алесь Пушкін разам з Алінай Нагорнай і Алесем Лагвінцом зладзілі акцыю «урок гісторыі» пра Слуцкае паўстанне. Пасля гэтага ў дачыненні да мастака было пачата тры адміністрацыйныя справы па трох артыкулах КаАП: па ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне вызначанага парадку сходаў, мітынгаў і шэсцяў падчас), па ч. 2 артыкула 21.14 (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў) і па ч.1 артыкула 9.4 КаАП (невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнім дзеі, якая змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства).