Алесь Рамановіч: На працягу месяца рэпрэсіі будуць толькі ўзмацняцца
“На працягу месяца рэпрэсіі будуць толькі ўзмацняцца”, – мяркуе праваабаронцаз Пінска, сябра “Руху “За Свабоду” Алесь Рамановіч. Па папярдніх падліках, на мінулым тыдні, толькі на Піншчыне сілавікі правялі ператрусы і допыты каля дваццаці чалавек. Дакладнай колькасці даведацца цяжка, бо некаторыя людзі давалі падпіску, – адзначае праваабаронца:
– Дакладная колькасць нам не вядома. Не ўсе аб гэтым кажуць, але, як я разумею, ёсць людзі, якіх выклікалі проста даваць папярэджанні аб адказнасці за ўдзел у масавых мерапрыемтсвах. Ёсць факты, што журналістаў у нас ад Менску таксама выклікалі, і за надпісы нейкія ў чатах таксама людзей выклікаюць.
Алесь Рамановіч дадае, што сілавікі ўжо зацікавіліся не толькі тымі грамадзянамі, якія нейкім чынам акрэслілі сябе ў пратэстным руху, траплялі на суткі ці атрымоўвалі штрафы. Паляванне ідзе нават на тых, хто пакінуў крытычны каментар убок існуючага рэжыма.
Беларускае Радыё Рацыя