Алесь Рамановіч: Пакунак з „Народнай Воляй” не аддалі, затое выклікаюць у падатковую інспекцыю
У Пінску сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алеся Рамановіча выклікаюць у падатковую інспекцыю. Яго просяць даць тлумачэнні па факце наяўнасці ў яго 16-га верасня пакунка з “Народнай Воляй”. Тады актывіста затрымалі міліцыянты і суткі пратрымалі ў ізалятары.
Алесь Рамановіч адзначае, што “Народную Волю” яму дагэтуль не вярнулі з ГАУСа:
– Калі я забраў свае асабістыя рэчы і напісаў у запісцы, што не атрымаў пакунак з “Народнай Воляй”. Ён застаўся там незаконна. Ніякіх законны падстаў яго ўтрымліваць няма. Але тут я разлічваў, што Сярэдзіч, рэдактар з Менску, будзе разбірацца па гэтым пытанні. Ён у прынцыпе і казаў, што будзе тэлефанаваць. І на гэтым усё заціхла.
У сярэдзіне верасня рэдакцыя “Народнай Волі” перадала ў Пінск 400 асобнікаў газеты для распаўсюду ў мэтах рэкламы. Міліцыянты забралі пакунак адразу пасля таго, як кіроўца з Менску перадаў яго Алесю Рамановічу.
Беларускае Радыё Рацыя