Алесь Рамановіч: Парушэнні з боку сілавікоў відавочныя
У Пінску праваабаронца, сябра Руху “За Свабоду” Алесь Рамановіч патрабуе ад пракуратуры прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які сведчыў супраць яго на судзе, а таксама разабрацца з фактам канфіскацыі маёмасці ў момант затрымання. 15-га лістапада ў праваабаронцы арыштавалі мабільны тэлефон.
Алесь Рамановіч адзначае, што парушэнні з боку сілавікоў відавочныя:
– Міліцыянт даваў ілжэсведчанні на судзе. У судовай справе, калі пракуроры яе паглядзяць, там можна будзе заўважыць, што ён дае розныя сведчанні, нібыта заблытаўся ў сваіх паказаннях. Практычна прызнае падлог. Наступнае, гэта тое, што ў мяне арыштавалі тэлефон. Арыштавала тэлефон асоба, якая вяла адміністрацыйны працэс. Яшчэ не было суду, а тэлефон ужо быў арыштаваны.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Праваабаронца адзначае, што нейкай надзеі на пракуратуру няма, але вельмі важна фіксаваць незаконныя дзеянні міліцыянтаў, каб прэтэнзіі былі ні на словах.
Беларускае Радыё Рацыя
