Алесь Рамановіч: Пінчукоў чакае жорсткае пакаранне



Пінчукі-палітвязні, якіх затрымалі за акцыю пратэсту каля Пінскага гарадскога выканкама ўноч з 9-га на 10-е жніўня, азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. Праваабаронцы мяркуюць, што судовыя працэсы па “пінскай справе” пачнуцца ўжо ў лютым.

На думку праваабаронцы, сябра “Руху “За Свабоду” Алеся Рамановіча, пінчукоў чакае жорсткае пакаранне:

– Артыкул 293 частка 2, па якому праходзяць нашы хлопцы, там прадугледжваецца пакаранне ад 3 да 8 гадоў. Будзе ўсё залежыць ад доказнай базы. Але 3 гады будзе мала, я думаю, будзе ад 5 да 8. Хутчэй за ўсё будзе працэс паказальны, так як Пінск адзначыўся 10 жніўня, гэта, відаць, быў першы горад, дзе была такая сітуацыя.

У Баранавіцкім СІЗА №6 знаходзіцца 13 жыхароў Пінска і яшчэ адзін фігурант справы за падзеі 9-га-10-га жніўня пад хатнім арыштам.    

Беларускае Радыё Рацыя