Алесь Рамановіч: Ставіць кропку ў “пінскай справе” зарана
Ставіць кропку ў “пінскай справе” яшчэ вельмі зарана”, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч. Паводле яго слоў, сілавікі працягваюць пошукі актыўных удзельнікаў стыхійнага мітынгу ў Пінску, які адбыўся ў першы паслявыбарчы вечар, і скончыўся сутычкай з міліцыянтамі.
Праваабаронца адзначае, што людзей вылічваюць з відэазапісаў самой бойкі:
– Яны шукаюць, што хтосці штосці зрабіў. Дастаткова было нешта падняць, каб яны пабачылі на відэа, што чалавек нахіліўся да зямлі і штосці падымае. Потым ужо развіваюць доказы, што вось ён нешта кінуў, вось у яго была белая майка, і гэтак далей. Гэта падстава, каб чалавека пасадзіць. Можа, гэта і не ён на відэа, але ж дастаткова таго, што дзесці не відэа ён не проста стаяў, а нешта рабіў.
На сённяшні дзень па “пінскай справе” ўжо асуджана 24 жыхары Пінска, па афіцыйнай версіі ўсяго ў сутычцы з міліцыянтамі ўдзельнічала 150 пратэстоўцаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя