Алесь Рамановіч: У Пінску актывістаў цягаюць у міліцыю
У Пінску ў міліцыю быў выкліканы сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч. Ён праходзіць у якасці сведкі па адміністрацыйнай справе. Міліцыянты нібы высвятляюць, хто намаляваў надпіс “3%” на шматпавярховіку.
Гаворыць Алесь Рамановіч:
– Апытваў мяне Хрысцюк у рамках адміністрацыйнага працэсу, але гэта была нагода. Потым падпалкоўнік Багатка між іншага даў падпісаць папярэджанне, дзе быў пералік усіх адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за ўдзел у “масавых беспарадках” і несанкцыянаваных мерапрыемствах. Я адмовіўся падпісваць і Багатка гэта зафіксаваў.
Грамадскі актывіст упэўнены, што сілавікі спрабуюць прадухіліць пратэстны сцэнар на 25-е кастрычніка. Вядома, што ў Пінскі ГАУС пачалі цягаць і іншых актывістаў, якія сталі нефармальнымі прадстаўнікамі мясцовых прыхільнікаў перамен.
Беларускае Радыё Рацыя