Алесь Рамановіч: Змены ў Канстытуцыю нічога станоўчага ўладам не дадуць
Рэферэндум-2022. “Рэжым разлічвае на тое, што правядзенне рэферэндуму здыме вастрыню сацыяльна-палітычных пытанняў”, – мяркуе праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч.

Паводле яго слоў, змены ў Канстытуцыю нічога станоўчага ўладам не дадуць:
– У большасці грамадства ўжо няма даверу да гэтай улады ўвогуле. Людзі запужаныя, і большасць людзей проста ў роспачы. І таму да вынікаў гэтага рэферэндуму людзі будуць ставіцца скептычна. Таму асабліва станоўча гэта не паўплывае. Менавіта, калі разглядаць гэта з боку даверу народа да ўлады.
Электаральная кампанія ў Беларусі ўжо пачалася з фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій, у якія не патрапіў ніводны чалец апазіцыйных партый ці незалежны прадстаўнік грамадскага сектара.
Беларускае Радыё Рацыя
