Алесь Смалянчук: Трэба аднаўляць сапраўднае беларускае школьніцтва



Выбары новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што ў Вільні, ніяк не паўплываюць на развіццё Беларускай вышэйшай школы, бо беларускасці ў ёй амаль няма. Такія думкі маюць гарадзенскія беларускія навукоўцы.

Але цяпер беларусам трэба дбаць пра аднаўленне сапраўднага беларускага школьніцтва, якое знікла ў Беларусі, заўважае прафесар Алесь Смалянчук:

– У мяне такое ўражанне, што нам трэба думаць і брацца за нейкую працу, бо сёння мы гаворым пра тое, ці існуе ў нас сярэдняя школа ўвогуле. Я з гэтым сутыкнуўся, калі працаваў ва ўніверсітэце і асабліва ў апошнія гады маёй працы ў ЕГУ, куды прыходзяць выпускнікі школ. І справа не ў тым, што яны штосьці ведаюць ці чагосьці не ведаюць, справа ў тым, што яны проста не хочуць, не ўмеюць, не жадаюць думаць! Школа не вучыць думаць. Школа не вучыць задаваць пытанні.

Цэнтралізаванае тэставанне пазбаўляе магчымасці развіваць моўную, аналітычную  практыку  навучэнцам сярэдніх школаў. Асабліва ў гуманітарных дысцыплінах, што адбіваецца ў далейшай вучобе ў вышэйшых навучальных установах.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня