Алесь Снег: Збор грошай на „Мая Мова” прынёс вынікі



У кастрычніку ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. 

Арганізацыя „Арт-Сядзіба” пачала адмысловую кампанію „Мая Мова”, каб беларусы падчас перапісу называлі роднай менавіта беларускую мову. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

На платформе „МолаМола” пачаўся збор грошай, які нечакана хутка прынёс першыя вынікі, кажа кіраўнік „Арт-Сядзібы” Алесь Снег:

– Хочам, каб гэта кампанія сталася народнай, не лічыце яе цалкам „Арт-Сядзібаўскай”. Таму мы збіраем грошы, бо фінансавання мы не маем. Гэтыя грошы пойдуць і на паездкі ў рэгіёны з цікавымі актыўнасцямі, спадзяюся, што таксама на добры канцэрт увосень у Менску па папулярызацыі беларускай мовы. Мы зусім нядаўна запусцілі гэту кампанію ў інтэрнэце. Нам дастаткова грошай скінулі, што сёння мы ўжо пакажам першую прома-прадукцыю – значкі, якія бясплатна можна будзе ўзяць.

Вялікую ўвагу арганізатары кампаніі „Мая Мова” надаюць рэгіёнам. Цягам бліжэйшых месяцаў у розных гарадах краіны на грошы, якія можна ахвяраваць на платформе „МолаМола”, будуць арганізаваныя канцэрты і сустрэчы.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя