Алесь Зайцаў: Жыхароў Ваўкавыску цікавіць крымінальнае жыццё гораду
У Беларусі распачалася выбарчая кампанія. Кандыдаты ствараюць свае ініцыятыўныя групы, аднак жыхароў малых гарадоў палітычная сітуацыя ў краіне мала цікавіць.
“Асноўная зацікаўленасць жыхароў Ваўкавыску – гэта крымінальнае жыццё гораду”, – кажа сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, рэадактар сайта volkovysk.by Алесь Зайцаў:
– У нас ёсць былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, але пытанне палітвязняў не выклікае шмат каментароў на сайце. Выбары народ таксама не цікавяць.
Сайт гораду існуе ўжо пяць год і ён стаў адзінай у горадзе незалежнай крыніцай інфармацыі пасля закрыцця дзесяць год таму „Местнай газэты”.
Беларускае Радыё Рацыя