Алеся Капуцкага арыштавалі яшчэ на 15 сутак
Маладэчанскага праваабаронцу і хрысціянскага верніка Алеся Капуцкага арыштавалі яшчэ на 15 сутак. Ён ужо правёў за кратамі Раство і свой дзень нараджэння. А зараз будзе змушаны ў турме сустракаць Новы год.

Першы раз яго затрымалі ў Маладэчне 17 снежня. На Капуцкага склалі пратакол па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.
Алесь Капуцкі мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-суткавым арыштам.
Беларускае Радыё Рацыя
