Алеся Краўцэвіча пакінулі за кратамі
Доктара гістарычных навук прафесара Алеся Краўцэвіча сёння не судзілі і пакінулі за кратамі.
Жонцы, калегам і сябрам, што прыйшлі падтрымаць прафесара, не давалі ў судах і ІЧУ дакладнай інфармацыі наконт часу і месца суда над Алесем Краўцэвічам. У выніку пасля абеду прадстаўнік кастрычніцкага РАУСу Гародні запэўніў, што прафесара асудзяць сёння і ў іх. Аднак суд так і не адбыўся.
У падтрымку прафесара Алеся Краўцэвіча выступілі гісторыкі Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
