Алеся Лацінская: Людзі вельмі абураныя



„Пратэстныя настроі ў рэгіёнах даволі вялікія”, – такім назіраннем падзялілася журналістка бабруйскага інтэрнэт-парталу bobr.by Алеся Лацінская.

Паводле журналісткі, жыхары раённых цэнтраў пачалі выходзіць на вуліцы і не баяцца даваць каментары на камеру:

– Людзі вельмі абураныя ўвогуле ўсім, што адбываецца. У кожнага канешне свае прычыны на тое, каб абурацца. Нехта абураецца з нагоды таго, што COVID-19, з-за таго, што з гэтым нічога не робіцца, што замоўчваецца сітуацыя па колькасці захварэўшых тое, што медыкі баяцца казаць праўду і гэтак далей. Іншая частка грамадства абураная тым, што без працы, маладых людзей шмат без працы і людзей сталага ўзросту. Нехта проста абураны тым, што іх называюць „народцам”, што ім тыкаюць.

У Беларусі адсутнічаюць незалежныя сацыялагічныя інстытуты, таму немагчыма вызначыць працэнт пратэстных настрояў у грамадстве.

Беларускае Радыё Рацыя