Алеся Масюка аштрафавалі на 20 базавых велічынь
14 верасня адбыўся суд над слонімскімі грамадскімі актывістамі Алесем Масюком і Віктарам Марчыкам. Суд Слонімскага раёна палічыў іх вінаватымі ў тым, што яны збіралі подпісы за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семянякі. Судзіў слонімцаў суддзя Аляксандр Ярмолік.
Віктар Марчык атрымаў папярэджанне аб недапушчэнні паўторнага ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а Алеся Масюка суддзя аштрафаваў на 20 базавых адзінак. Слонімскія грамадскія актывісты не згодныя з такім рашэннем і будуць аспрэчваць яго ў Гарадзенскім абласным судзе.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
