Алесю Чаркашыну споўнілася б 37
У дзень народзінаў загінулага добраахвотніка Алеся Чаркашына пройдзе набажэнства і паніхіда на ягоны ўспамін.
Пра гэта паведаміў беларускі палітык Павел Севярынец:
– У нас ва ўніяцкай царкве абавязкова будзе сустрэча на дзень народзінаў. Там жа будзе прэзентацыя некалькіх новых кнігаў маіх. Гэта плануецца 27-га верасня. Таму мы запрашаем усіх.
Алесь Чаркашын – беларускі добраахвотнік, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны. 10 жніўня 2015 года атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасейскімі тэрарыстамі. 28 жніўня таго ж года памёр у шпіталі. Пахаваны пад Берасцем. Набажэнства і паніхіда па добраахвотніку пачнецца ў 18:00 па адрасе Дворнікава 63, у Берасцейскім грэка-каталіцкім прыходзе святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.
Беларускае Радыё Рацыя