Алесю Меху пагражаюць адказнасцю за нясплату штрафу
Алесь Мех атрымаў з суда Кобрынскага раёна пастанову пра пачатак выканаўчай вытворчасці па аплаце штрафу ў дзесяць з паловай мільёнаў за ўдзел у акцыі 25-га сакавіка. Штраф трэба сплаціць адразу і поўнасцю. Інакш будуць прыняты меры да прымусовага выканання з ускладаннем расходаў па выкананні, а таксама пачаць адміністрацыйную справу за невыкананне выканаўчых дакументаў:
– Раней такія пастановы суда і падобныя штрафы я расцягваў па часе. Бо праз 3-4 месяцы штрафы рабіліся крыху меней, у сувязі з тым, што ідзе інфляцыя. Але зараз, калі пастанова менская суда ўступіла ў сілу, яны мне адразу прыслалі вось гэтую пастанову аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці. Безумоўна гэта ціск.
Як кажа Аляксандр Мех, яму як прадпрымальніку кожны месяц трэба сплочваць каля двух мільёнаў дзяржаве. А паколькі ў краіне крызіс, то яго прыбыткі моцна ўпалі і складана будзе сплаціць штраф адразу.
Беларускае Радыё Рацыя