Алесю Залеўскаму абвесцілі пракурорскае папярэджанне



Спачатку два адміністрацыйныя штрафы, а цяпер карэспандэнту “Белсата” Алесю Залеўскаму абвесцілі пракурорскае папярэджанне. Журналіста вінавацяць у працы без акрэдытацыі ў час працэсу пра высылку з Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай.

Сам Залеўскі гаворыць, што менавіта беларуская ўлада паставіла журналістаў тэлеканала “Белсат” у нелегальнае становішча праз адмовы ў акрэдытацыі:

– Яны самі напісалі такі закон, той факт, што ў Беларусі ў прынцыпе існуе закон акрэдытацыі, гэта смешна для іншых цывілізаваных краінаў. Добра, ён існуе. Пасля яны вырашаюць, каго акрэдытоўваць, каго не акрэдытоўваць. Нас першыя гады не акрэдытоўвалі праз не правільна пастаўленыя кропкі, або двухкоссі. У наступныя гады не акрэдытоўвалі па факту ўжо парушэння заканадаўства ў сферы СМІ нашымі калегамі. То бок наш канал у прынцыпе ніколі не зможа быць акрэдытаваным у Рэспубліцы Беларусь. Пры гэтым мы дзейнічамем не ў інтарэсах дзяржавы, не ў інтарэсах нейкіх інстытутаў, а ў інтарэсах насельніцтва.

Адметна, што толькі на мінулым тыдні штрафам скончылася ўжо другая адміністрацыйная справа супраць журналіста за адсутнасць акрэдытацыі. Папярэднюю падобную справу супраць Залеўскага заводзілі ў Карэлічах яшчэ сёлета ў траўні. Усяго за год, за працу без акрэдытацыі, у Беларусі распачалі ўжо 13 справаў.

2014-12-16_harecki_zaleuski

Беларускае Радыё Рацыя