Алі Шагідзевіч, які даў жыццё мячэтам у Наваградку і Лоўчыцах



У мусульман пачаліся святочныя провады месяца Рамадан.

Пра ролю жыхара Наваградка Алі Шагідзевіча ў адраджэнні ісламу ў Беларусі распавёў муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу Бекір Шабановіч:

– Жывы яшчэ адзін мусульманін-ветэран, які ўсю вайну прайшоў, жыхар горада Наваградка Алі Муратавіч Шагідзевіч. Перадавік на вытворчасці горада, ганаровы грамадзянін горада Наваградка. Ён арганізатар мусульманскай супольнасці Наваградка. Ён нёс самы галоўны цяжар па аднаўленні наваградскага мячэту, па рэстаўрацыі, будаўніцтву лоўчыцкага мячэту.

Акрамя ўспаміну выбітных асобаў, беларускія прыхільнікі ісламу ў гэтыя дні падсумоўваюць месяц паста і малітваў.

Беларускае Радыё Рацыя