Аліна Стэфановіч: Валянцін нічога не ведае пра акцыю, але лісты атрымлівае



Пасля Дня народзін беларускі палітвязень і намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч пачаў атрымліваць вялікую колькасць лістоў з розных частак Беларусі.

 Пра ліставанне распавядае яго жонка Аліна Стэфановіч:

Я атрымала ад яго лісты, дзе ён піша, што столькі людзей зараз яго віншуюць. Вельмі здзіўляецца вось гэтым коцікам. Ён так і зразумеў, што нейкая акцыя: мне дасылаюць коцікаў, што за коцікі? Але пакуль ён не ведае, што акцыя існуе, але ён, відавочна, здагадваецца. Канешне, было вельмі прыемна.

Па словах Аліны Стэфановіч, муж быў здзіўлены вялікай колькасцю і лістоў, і малюнкаў:

– Ён не паведамляў пра лічбы. Пісаў, што проста шмат хто піша, дасылае паштоўкі: і калегі, і знаёмыя, і сябры, і абсалютна незнаёмыя людзі. І мне дзесьці каля 15 чалавек напісалі ў “Фэйсбук”, што атрымалі ад яго адказы на свае віншаванні.

Аліна Стэфановіч таксама вельмі ўсцешаная, што атрымала ліст ад Алеся Бяляцкага, кіраўніка “Вясны”, які, на яе думку, быў вельмі бадзёры і аптымістычны.

Беларускае Радыё Рацыя