Алкаголь – галоўная небяспека на вадзе



У разгары купальны сезон. Які для немалой колькасці грамадзян становіцца апошнім па розных прычынах, кажа начальнік Бярозаўскага Таварыства выратавання на вадах Пятро Саўчук:

– Шматгадовы аналіз гібелі людзей на водах паказвае, што прычынай прыкладна 70% трагедый на вадзе з’яўляецца знаходжанне пацярпелага ў нецвярозым стане. Многія лічаць, што адпачынак на прыродзе павінен абавязкова спалучацца з багатым ужываннем алкаголю, культура яго спажывання ў нас адсутнічае. Другой істотнай прычынай смерці на вадзе з’яўляецца купанне ў небяспечных, забароненых для купання вадаёмах. Асобна трэба адзначыць гібель на вадзе дзяцей па недаглядзе дарослых.

Па словах Пятра Саўчука, калі за паўгады бягучага года ў Берасцейскай вобласці патанулі 41 чалавек, то толькі за ліпень 36, з іх – 5 дзяцей.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя