Аляксандр Азараў: Мы памятаем усіх беларусаў, якія захварэлі прамянёвай хваробай



На гэтым тыдні ў розных гарадах свету прайшлі акцыі, дыскусіі і сустрэчы, прымеркаваныя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адбыліся тэматычныя мерапрыемствы і ў Варшаве.

Пра адметную дату і важнасць удзелу ў тэматычных падзеях распавёў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў:

– Гэты дзень, дзень памяці ахвяраў чарнобыльскай катастрофы, з’яўляецца для Беларусі вельмі значным. Мы памятаем усіх беларусаў, якія захварэлі прамянёвай хваробай, і памерлі. А Беларусь пацярпела больш за ўсіх краін СССР, калі адбыўся гэты пажар на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Сярод такіх дзён, гэта, напэўна, другі такі дзень пасля Дня Волі, які беларусы разам сустракаюць. Таксама цяпер мы бачым, што ў Беларусь Лукашэнка хоча прывезці ядзерную зброю, не памятаючы пра тыя ахвяры, пра тое, што адбывалася раней.

Непасрэдна ў гадавіну катастрофы – 26 красавіка – беларусы Варшавы падтрымалі міжнародную акцыю “Чарнобыльскі шлях”, а таксама правялі тэматычную дыскусію.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя