Аляксандр Багданаў і Максім Крук сталі падазраванымі па крымінальнай справе
Супрацоўнікі менскага культурнага цэнтра „Корпус” Аляксандр Багданаў і Максім Крук затрыманыя ў рамках крымінальнай справы, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, абодва з’яўляюцца падазраванымі па артыкуле 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Багданаў, Крук, а таксама яшчэ адна супрацоўніца цэнта Лізавета Неўмяржыцкая былі затрыманыя 2 верасня на працоўным месцы. Іх асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 24.3 КаАП аб непадпарадкаванні міліцыі. Аднак пасля адбыцця арышту Багданаў і Крук на волю не выйшлі.
БелаПАН