Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку



Засуджаны 27 сакавіка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту відэааператар тэлеканала «Белсат» Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку на знак пратэсту за незаконны пераслед у час выканання прафесійных абавязкаў. 

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Арышт Аляксандр Баразенка адбывае ў менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, цягам усяго тэрміну ён мае намер адмаўляцца ад ежы.

Зняволеннем Баразенку пакарала суддзя Маскоўскага раённага суда сталіцы Таццяна Мотыль.

Супрацоўнік АМАПу Арцём Міхалевіч у судзе, пад прысягай:

– Ён крычаў і лаяўся, абураўся дэкрэтам № 3. Першапачаткова мы далі папярэджанне. Далей пачаў працягваць гэтыя дзеянні. У канцы мы яго запрасілі ў машыну. Адзінае, што памятаю, гэта барада яго, адзенне не памятаю. Ці махаў рукамі? Было такое.

А цяпер глядзім, як махае рукамі (з камерай!) і слухаем, як лаецца журналіст: