Аляксандр Гойшык: Вандроўкі – гэта карысна і цікава



У „Цэнтры гарадскога жыцця” Гародні на моўных курсах „Мова Нанова Гародня” адбылася сустрэча з журналістам і падарожнікам з Салігорску Аляксандрам Гойшыкам.

Ён распавёў пра вандроўкі па Азіі. Пра сустрэчу распавядае вядоўца курсаў Эмілія Гаўрус:

– Блізіцца лета – час вандровак, гэта тэма, якая цікавая ў любую пару года. Чаму Аляксандр Гойшык? Таму, што ён у нас ужо быў гады 4 таму і было вельмі цікава. За гэтыя гады ён наведаў шмат іншых краінаў, таму я думаю, што распавесці ёсць пра што. Да таго ж Аляксандр выступаў на курсах „Мова Нанова” ў іншых гарадах і кажа, што ўсе проста ў захапленні, раілі запрасіць яго яшчэ раз. Дарэчы, нашы студэнты таксама пісалі, прасілі.

Аляксандр Гойшык зазначыў, што гэта было адно з самых доўгіх і цікавых падарожжаў:

– Падарожжа доўжылася 191 дзень: з Беларусі праз Украіну, Прыднястроўе, Малдову, Румынію, Балгарыю, Турцыю, Грузію, Арменію, Карабах, Іран, Індыю, Непал і Тайланд. Усё падарожжа заняло 191 дзень і агулам выйшла 13,5 тысяч кіламетраў.

На сустрэчы вандроўнік распавёў пра аўтастоп, ежу, месцы начлегу ды цікавых людзей.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня