Аляксандр Кабанаў: Блогеры заклікаюць ігнараваць парад



Пачатак прэзідэнцкай кампаніі, альтэрнатыўная і праўдзівая інфармацыя, агучванне сітуацыі з каронавірусам і верагодны зрыў парада. Такімі маглі стаць асноўныя прычыны затрыманняў блогераў Сяргея Ціханоўскага і Сяргея Пятрухіна, — перакананы адзін з лідараў пратэстных акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, аўтар ютуб-канала Аляксандр Кабанаў:

– Затрымалі трох блогераў на сённяшні момант. Я думаю, у першую чаргу прычына – гэта парад 9 траўня. Гэта ўладу напружыла. Таму што блогеры заклікалі яго ігнараваць, і больш таго – стварыць антыпарад. Парад для Лукашэнкі – святое. Ён адчувае сябе на ім пераможцам. Магчыма, Аляксандрам Македонскім. Я дакладна не ведаю кім, але любы разумны чалавек падчас пандэміі ад парада адмовіўся б.

Аляксандр Кабанаў не выключае, што напярэдадні святкавання 9 траўня і нядзельных акцый можа быць затрымана яшчэ больш людзей. Але ўсё гэта толькі злуе насельніцтва, і сустрэчы з некалькімі сотнямі удзельнікаў могуць вырасці да некалькіх тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце