Аляксандр Кабанаў: Каманда не развалілася



Крыху больш за сто чалавек чарговы раз сабраліся ў Берасці, каб выказаць свой пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Яны абмеркавалі прыезд Лукашэнкі і яго заявы.

Адзін з лідараў пратэстаў Аляксандр Кабанаў кажа, што пакуль адсутнічае адзіная пазіцыя:

– У нас ужо падзяліліся меркаванні, бо хтосьці кажа „адзначаем перамогу”, а хтосьці кажа „нас падманваюць”, хтосьці кажа „трэба далей змагацца”. Каманда не развалілася, гэта ўсё актыўна абмяркоўваецца. Людзі ў прынцыпе задаволеныя, што такія крокі пайшлі. Вось ужо выйшла на ўзровень прэзідэнта і на многія яго словы варта акцэнтаваць увагу.

Паводле Аляксандра Кабанава, у кіраўніка дзяржавы не найлепшае стаўленне да дзеянняў мясцовых уладаў. Таму актывісты гатовыя дапамагчы ў такой сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце