Аляксандр Кабанаў: Насельніцтва не інфармуецца пра экалагічную сітуацыю



5 чэрвеня – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Гэта свята было ўстаноўлена ААН для таго, каб прыцягнуць увагу людзей да праблем навакольнага асяроддзя. А экалагічных праблем у Беларусі болей чым дастаткова, асабліва ў Берасцейскай вобласці. У якой з павелічэннем колькасці шкодных прадпрыемстваў адзначаецца рост анкалагічных захворванняў.

Асабліва ў Бярозаўскім раёне, дзе амаль у межах гарадоў дзейнічае „Франдэса” па вырабу пестыцыдаў і „БітСплаў” па перапрацоўцы свінцовых батарэй. Прычым улады засакрэцілі ўсё, народ трымаюць у няведанні, кажа блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў:

– Насельніцтва таго ж Бярозаўскага раёна не апавяшчаецца пра экалагічную сітуацыю, якая агулам на сённяшні момант. Хаця людзі маюць права ведаць гэту інфармацыю – гэта прапісана ў Канстытуцыі, гэта прапісана ў заканадаўстве, але над гэтым не ідзе абсалютна ніякай працы. Хаця ў нас працуюць аналітычныя цэнтры, берасцейскай абласная лабараторыя, якая выязджае і робіць пэўныя замеры.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Аляксандра Кабанава, толькі за 3 месяцы 19 года выяўлена новых хворых на рак у Берасцейскай вобласці на 11 адсоткаў болей, чым за такі ж перыяд 16-га году. А ў Бярозаўскім раёне 670 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, калі па вобласці 485.

Але чыноўнікаў турбуе толькі план у эканоміцы, каб захаваць свае крэслы.

Беларускае Радыё Рацыя