Аляксандр Кабанаў: Размова нагадвала сустрэчу глухога са сляпым



Адбылася чарговая сустрэча сябраў ініцыятыўнай групы супраць акумулятарнага завода “АйПаўэр” з міністрам аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэем Худыка. 

Без энтузіязма сустрэўся міністр разам са сваімі памочнікамі з Дзмітрыем Бекалюком, Таццянай Фесікавай і Аляксандрам Кабанавым. Актывісты ўжо не першы раз пастараліся давесці міністру, аперуючы фактамі, аб экалагічнай катастрофе, якую нясе гэтае прадпрыемства. Што на паперах гаспадаром прадпрыемства зменшаны памеры шкоды ў шмат разоў. Але іх, здаецца, і на гэты раз не пачулі, кажа Аляксандр Кабанаў:

– Па вялікім рахунку мы прыехалі да адвакатаў Лемішэўскага. Не да міністра навакольнага асяроддзя і яго спецыялістаў, а да адвакатаў, якія на любое пытанне, на любыя факты прадастаўляюць свае адказы. Іх задачы абараніць бізнес, а не навакольнае асроддзе. Тут лабіяванне і наогул паўстае пытанне, што адбываецца, хто „крыша” і каму гэта выгадна.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле актывістаў, размова нагадвала сустрэчу глухога з сляпым. І калі высокія чыны спадзяюцца, што такім чынам у пратэстуючых скончацца сілы для барацьбы, то яны памыляюцца. На кану стаіць здароўе і жыццё не толькі іх саміх, але, што самае галоўнае, жыццё і здароўе іх дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце