Аляксандр Кабанаў: Улада павінна размаўляць з грамадзянамі



Берасце – адзіны горад у вобласці, дзе раз у год ладзяцца сустрэчы з людзьмі для абмеркавання гарадскіх праблемаў.

На такіх сустрэчах старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук з падначаленымі і ўдзелам прэсы дае магчымасць людзям выказаць набалелыя пытанні і праблемы, а таксама вызначае моманты іх вырашэння, кажа прысутны на сустрэчы блогер Аляксандр Кабанаў:

– Тое, што такія сустрэчы адбываюцца, гэта вялікі плюс. Тое, што гэтыя сустрэчы анансуюцца ў інтэрнэце і ў СМІ, запрашаюць людзей, гэта таксама вялікі плюс. Там шмат прэсы, у тым ліку блогеры, быў і TUT.BY. Няма ніякіх абмежаванняў, не пытаюць ніякія пашпарты, ты прыходзіш спакойна, праходзіш і робіш сваю працу. У мяне склалася ўражанне, што ўсё ж такі ў залі было вельмі шмат людзей, якім сказалі туды прыйсці.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Аляксандра Кабанава, спецыяльныя запрошаныя „тролі” пляскалі ў далоні дзе трэба і не трэба, нетактоўна перапынялі людзей з апазіцыі. Было ўражанне, што гэты дзень у Рагачука не задаўся, замест дзелавога адказу на пытанні ён раптоўна пераходзіў на асобы. У мінулым годзе такога за ім не заўважалася. Досвед такіх сустрэч павінен быць пераняты іншымі гарадамі.

Беларускае Радыё Рацыя