Аляксандр Кабанаў: Улада прайграла інфармацыйную вайну
Выклік блогера Аляксандра Кабанава ў Бярозаўскі РАУС для дачы паказанняў у якасці асобы, супраць якой пачата адміністрацыйная справа, скончыўся аглядам вясковых дамоў бацькі і самога Кабанава, а таксама кватэры яго дзяўчыны.
У міліцыі Кабанаў даведаўся, што супраць яго пачата крымінальная справа нібыта за абразу берасцейскага міліцыянта падчас стрыму 26 лютага.
Агляд жылля працягваўся з 12 да амаль 17-ці гадзін. Нічога не было знойдзена з тэхнікі, якая цікавіла міліцыянтаў, кажа Аляксандр Кабанаў:
– Напісаў на мяне заяву маёр Мікалай Рабушка. Ён пакрыўдзіўся на тое, што я назваў яго злачынцам і дурнем. Я ад сваіх слоў не адмаўляюся. Я так лічу. Я буду дабівацца таго, каб правасуддзе здзейснілася і спадар Рабушка сядзеў на нарах.
На думку Аляксандра Кабанава, сістэма бароніць сваіх нягоднікаў і прэсуе тых, хто пра іх расказвае. Маёр Мікалай Рабушка пры затрыманні Кабанава зімой пратрымаў яго на вялікім марозе звыш трох гадзін у аўтазаку і не адпусціў нават у прыбіральню.
Але Кабанаў лічыць, што справа зусім не ў абразе Рабушкі:
– Улада прайграла інфармацыйную вайну. Прайграла цалкам. Ствараюцца ўмовы нездаровай канкурэнцыі. То бок, вось вам забаронім працаваць і пакінем адну крыніцу інфармацыі, якая будзе гаварыць тое, што патрэбна нам.
Ціск на незалежных журналістаў і блогераў узмацніўся па ўсё Беларусі. Ідуць вобшукі і адбываюцца арышты, праз суды журналістаў караюць вялікімі штрафамі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя