Аляксандр Кабанаў : Улады бачаць ува мне моцнага кандыдата
Прэтэндэнт у кандыдаты па выбарах у палату прадстаўнікоў па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 Аляксандр Кабанаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі толькі ў адной з 16 участковых камісій будзе мець сябра ад сваёй партыі. Хаця накіроўвалася 15 чалавек і яшчэ трое ад Беларускага народнага фронту.
Аляксакнд Кабанаў не чакаў нічога іншага. Тым не менш ён працягне актыўныя стасункі з электаратам:
— Скажу па стварэнні камісій. Я лічу, што яны бачаць у ва мне моцнага кандыдата і таму маіх прадстаўнікоў не пусцілі ў камісіі. Каб яны не бачылі бюлетэняў і як іх лічаць. Гэта звычайная практыка для ўлады. Наконт маёй работы — збору подпісаў — магу адзначыць, што многія кажуць: у нас няма выбараў. Многія кажуць: у нас дэпутатаў назначаюць. Усе жадаюць удачы. Гэта вельмі пазітыўна.
Паводле Аляксандра Кабанава, ён ужо сабраў больш патрэбнай тысячы подпісаў, але выкарыстае час для збору подпісаў поўнасцю. Ён пераканаўся, што робіць патрэбную для перамен работу.
Цалкам гутарку з кандыдатам слухайце ў далучаным аўдыёфайле.
Беларускае Радыё Рацыя