Аляксандр Кабанаў: Вярнуцца трэба хаця б для таго, каб судзіць гэтых нягоднікаў
Беларускія палітвязні ў абсалютнай бальшыні пасля вызвалення пакідаюць радзіму, каб не апынуцца паўторна за кратамі. Але яны працягваюць змаганне з рэжымам з-за мяжы, каб як найхутчэй вярнуцца дадому, кажа былы палітвязень, блогер Аляксандр Кабанаў:
– Адзін план — вярнуцца ў Беларусь як мага хутчэй. Вярнуцца і судзіць усіх гэтых нягоднікаў, пасадзіць іх усіх на лаву падсудных і правесці суд, каб усё сусветнае грамадства ведала, што адбываецца ў судзе; каб былі ў іх адвакаты і каб не было ціску на адвакатаў, як гэта адбывалася ў нас; каб былі нармальныя суддзі, няхай нават запрошаныя з замежжа; каб было як мага больш прэсы і тэлебачання; каб гэты працэс быў максімальна адкрытым; каб усё, што яны натварылі было апублічана і ва ўсім свеце ведалі, кім з’яўляюцца гэтыя людзі.
Паводле Аляксандра Кабанава, у новай Беларусі патрэбна быць пільнымі, каб не з´явіўся новы Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя