Аляксандр Кабанаў: Я не веру ў выбары
Бярозаўскі кандыдат у дэпутаты і блогер Аляксандр Кабанаў фіксуе на відэа працу выбарчых участкаў на Берасцейшчыне.
Трансляцыі з участкаў, у тым ліку з Берасця, можна пабачыць на яго старонцы ў Facebook:
– У прынцыпе гэту кампанію больш усё ж такі працаваў як блогер, я асвятляў праблемы іншых людзей. Сам не друкаваў улётак, бо шчыра кажучы я не веру ў выбары. Я парушаю заканадаўства, бо хаджу і здымаю па выбарчых камісіях, у тым ліку па тых участках, дзе з’яўляюся кандыдатам, а гэта забаронена. Я хацеў паглядзець на рэакцыю ўладаў, але нічога.
Аляксандр Кабанаў – актыўны ўдзельнік берасцейскіх “Маршаў недармаедаў”, якія праходзілі напачатку 2017 года ў сувязі з прэзідэнцкім дэкрэтам №3. “Я не выключаю што ў мясцовыя Саветы могуць трапіць незалежныя ад улады кандыдаты, але ўпэўнены што найбольш актыўныя з іх не пройдуць”, – зазначыў блогер.
Беларускае Радыё Рацыя