Аляксандр Канеўскі: СІЗА ў Беларусі нагадваюць туалеты



Следчыя ізалятары ў Беларусі нагадваюць туалеты, дзе затрыманыя чакаюць выраку суда. Пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА распавёў асуджаны па артыкуле 328 Аляксандр Канеўскі, які нядаўна выйшаў на волю.

– Гэта пакой, памерамі прыкладна тры на шэсць метраў, у якім ад васьмі да дванаццаці чалавек знаходзяцца. Дзённага святла не відаць, хоць акно ёсць, летам яно нават адчынена насцеж, але яно ўсё завешана – спярша вялікія металічныя краты, пасля металічныя пласціны, як іх яшчэ называюць, “вейкі”, каб паветра паступала. Але  неба не відаць праз гэтае акно. У такой цеснаце яшчэ рукамыйнік стаіць металічны і туалет. Па сутнасці, дванаццаць чалавек сядзяць у туалеце.

Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на невыкананне Санітарных норм і правіл па асвятленні камер. А праваабаронцы з магілёўскага аддзялення Цэнтра “Вясна” нават паскардзіліся ў суд на Міністэрства ўнутраных спраў і запатрабавалі, каб з вокнаў прыбралі так званыя “вейкі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота mspring.online