Аляксандр Кардзюкоў трымае сувязь выключна з вузкім колам родных



Фактычна ніякія лісты не даходзяць да берасцейскага палітвязня Аляксандра Кардзюкова. Ён можа трымаць сувязь выключна з вузкім колам родных і атрымліваць ад іх перадачы.

Сведка забойства сілавікамі жыхара Берасця Генадзя Шутава ў агульных рысах ведае, што адбываецца на волі і стараецца не губляць надзеі на лепшае, – распавяла сястра палітвязня Марына Парыйчук:

– Інфармацыя даходзіць, але мы пра гэта гаворым паўнамёкамі. Канешне, яны ўсё гэта пераглядаюць. З іншага боку, інфармацыя нам даходзіць з тэлеэкранаў, як гэта падаюць праўладныя СМІ. Але па тэлефоне асабліва пра гэта не пагаворыш. Калі я ў лісце пішу нешта лішняе, то мой ліст вяртаецца.

Аляксандр Кардзюкоў асуджаны да 10 гадоў калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі або іншай асобе, што ахоўвае грамадскі парадак. Знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №15.

Беларускае Радыё Рацыя